Псіхолагі ТЦСАН Аршанскага раёна рэкамендуюць
01.09.2026Як застацца на адной хвалі з падлеткам.
Падлеткі хаваюць трывогу за маскай "мне ўсё роўна". Ім патрэбна падтрымка, але не дакучлівая. 5 простых крокаў:
- Пытайце, а не вучыце. Замест "ты павінен" - "Як ты бачыш? Што мне зрабіць?"
- Паважайце выбар. Няхай сам вырашае, як сабрацца. Дробязі - яго зона адказнасці.
- Гаварыце пра сяброў. Хто радуе? Хто насцярожвае? Для падлетка гэта важней адзнак.
- Дазвольце памыляцца. Праспаў? Забыўся? Не страшна. Спакойна разбярыцеся разам.
- Будзьце на яго баку. Скажыце: "Я з табой, што б ні здарылася". Гэта мацней любых парад.
І абдыміце. Нават калі адхіляецца - яму гэта трэба.

