Кожны з нас хоць бы раз задаваўся гэтым пытаннем: "А навошта я тут? Ці мае маё жыццё каштоўнасць?"
07.09.2026Адказ парадаксальна просты: каштоўнасць — гэта ўжо сам факт таго, што вы ёсць. Жыццё не патрабуе апраўданняў. Яно ўжо неацэннае. Менавіта ў iм заключана магчымасць кахаць, тварыць, памыляцца і спрабаваць зноў.
Пакуль мы жывыя - у нас ёсць усё. Нават калі здаецца, што сцены сціскаюцца і надзеі няма.
Важна: 10 верасня — Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Калі раптам вам здалося, што існаванне страціла фарбы, што праблемы невырашальныя, — не маўчыце. Бяда любіць цішыню, а выратаванне — у голасе.
У ТЦСАН Аршанскага раёна вас гатовыя выслухаць і падтрымаць:
54-03-48 або +375 (29) 248-70-78
г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д.43, каб. №5.
Вы не адны. Ваша жыццё мае значэнне.

