У філіяле ТЦСАН адбылося навучанне сацыяльных работнікаў і памочнікаў па доглядзе
05.10.2026Занятак правёў першы намеснік начальніка Аршанскага ГРАНС.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала бяспека пажылых грамадзян і інвалідаў, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Спецыялістам нагадалі аб правілах эксплуатацыі электрапрыбораў і пячнога ацяплення, а таксама падрабязна разабралі парадак дзеянняў пры ўзнікненні ўзгарання. Атрыманыя веды сацыяльныя работнікі і памочнікі па доглядзе змогуць прымяніць у штодзённай прафілактычнай рабоце з падапечнымі.

