Да ведама людзей з інваліднасцю!

03.11.2026

ТЦСАН Аршанскага раёна інфармуе аб магчымасці забеспячэння на льготных умовах (бязвыплатна або з частковай аплатай) тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі згодна Дзяржаўнаму рэестру (пераліку), зацверджанаму пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2007 № 1722.

Калі тэрмін эксплуатацыі сродка рэабілітацыі скончыўся — інвалід мае права на яго замену!

5-гадовы тэрмін эксплуатацыі ўстаноўлены для:

  • крэсла-каляскі пакаёвай
  • ходункаў
  • прыстасавання для туалета
  • прыстасавання ложкавага апорнага
  • сядзення для ванны
  • і іншых сродкаў.

Па пытаннях замены і забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі звяртайцеся:

г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 43

Даведкі па тэлефоне: 51-03-91

Прыходзьце, тэлефануйце — будзем рады аказаць дапамогу!

Падпішыцеся на нашы навіны