Міф пра "бяспечную дозу" развеяны
10.11.2026Многія думаюць: "Я ж не п'ю кожны дзень, значыць, усё ў парадку". Але лекары-нарколагі б'юць трывогу: нават умеранае ўжыванне - гэта латарэя.
Што адбываецца з арганізмам?
- Пакутуюць нейроны галаўнога мозгу (нават пасля адной дозы).
- Пячонка зношваецца, як фільтр у старой машыны.
- Сэрца працуе на знос.
- З'яўляецца залежнасць, якую цяжка заўважыць самому.
Алкакагалізм - гэта не пра слабасць волі. Гэта хвароба, якая падкрадаецца неўзаметку. Найлепшая прафілактыка — не пачынаць ці своечасова спыніцца.
Беражыце сябе. Ваша здароўе - у вашых руках.
Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, то не "ўцякайце" ад праблемы!
Як атрымаць дапамогу?
Адрас: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінет № 5.
Тэлефон псіхолага: 54-03-48, 8 (029) 248-70-78
Рэжым работы: 8:00–13:00 і 14:00–17:00 (пн–пт).

