Патрэбна дапамога? "Клопат+" побач!
12.11.2026ТЦСАН Аршанскага раёна сумесна з маладзёжным валанцёрскім атрадам "Iмпульс дабра" працягвае важную работу па аказанні дапамогі непрацаздольным жыхарам нашага горада.
Хлопцы бяруць на сябе самыя розныя справы: дапамагаюць па дому, наводзяць парадак на прысядзібных участках, набываюць прадукты і неабходныя лекі.
Усе добрыя справы здзяйсняюцца бясплатна, па закліку сэрца і са шчырым жаданнем падтрымаць.
Такая дапамога робіць жыццё старэйшага пакалення крыху лягчэй, цяплей і спакайней, нагадваючы пра тое, што яны не самотныя і заўсёды могуць разлічваць на дапамогу.
Калі вам ці вашым блізкім патрэбна такая падтрымка, звярніцеся ў ТЦСАН Аршанскага раёна па тэлефонах: 54-22-92, 56-37-35, +375333474676, +375333646242
Мы знаходзімся па адрасе: г. Орша вул. Леніна, д. 43

