Бяспека старэйшага пакалення - у нашых руках!
20.11.2026Паклапаціцеся пра блізкіх ужо сёння - праверце гэты кароткі чэк-ліст:
- Стоп, ашуканцы: ніякіх кодаў з СМС, дадзеных карт і "бяспечных рахункаў" па тэлефоне. Сумняваецеся - кладзіце трубку і тэлефануйце родным.
- Дом без агню: спраўная праводка, акуратная печ і працоўны АПА (не забываем мяняць батарэйку).
- Менш рызык дома: прыбіраем слізкія кілімкі і правады, пакідаем начнік у калідоры.
- Бяспечная прагулка: няслізкая падэшва і флікер на вопратцы ў прыцемкі і галалёд.
- Важныя нумары побач: экстраныя службы (101, 102, 103, 112) і кантакты родных — на самым бачным месцы.
Патэлефануйце бацькам, бабулям і дзядулям прама зараз. Ваша ўвага - лепшая абарона!

