«Спартыўным руху - наша павага»

01.03.2024

1 сакавіка 2024 года каманда наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Аршанскага раёна прыняла ўдзел у спартландыі «Спартыўным руху - наша павага» сярод каманд ветэранскага руху. Каманда ТЦСАН Аршанскага раёна таксама прыняла ўдзел у спартландыі.

Фізічная актыўнасць неабходна людзям сталага ўзросту для падтрымання гнуткасці цягліц, умацавання суставаў і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Актыўны лад жыцця дапамагае значна палепшыць самаадчуванне: павысіць настрой, надаць бадзёрасці. Хочаш падтрымаць сваё здароўе, быць заўсёды ў тонусе, знайсці новых сяброў і з карысцю праводзіць час? Запрашаем у наша аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян! Даведкі па тэлефоне: 58-79-48.

Падпішыцеся на нашы навіны