Віншаванне ветэранаў дома стала добрай традыцыяй

06.05.2024

9 Мая - адно з самых шануемых свят у нашай краіне і ва ўсім свеце, свята з вялікай літары! У гэтыя майскія дні мы з асаблівым пачуццём перажываем падзеі ваенных гадоў, смуткуем па загінуўшых і ўшаноўваем нашых ветэранаў-пераможцаў!

Напярэдадні Дня Перамогі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна сумесна з кіраўніцтвам горада, старшынёй Савета ветэранаў, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама навучэнцамі школ Аршанскага раёна павіншавалі на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым святам – Днём Перамогі.

Віншаванне ветэранаў дома стала добрай традыцыяй. З кожным годам іх становіцца ўсё менш, і мы павінны памятаць, што жывыя ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія цаной свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую перамогу. Мы бясконца ўдзячныя ветэранам! У якасці знака павагі і прызнання ўсім ветэранам уручаны паштоўкі, кветкі, прадуктовыя наборы ад ТАА "Еўраопт", ТАА "Дабраном" і ГА "Чырвоны Крыж". Ад навучэнцаў Сярэдняй школы 11 Анастасіі Віташкевіч гучалі словы падзякі ветэранам і вершы. Вялікая слава і пашана вам, дарагія ветэраны! Ведайце, ваша праца не забыта, а тыя дасягненні, што вы пакінулі пасля сябе, яшчэ доўга будуць нагадваць вашым нашчадкам пра тое, якімі бясстрашнымі людзьмі былі іх продкі. І натхнёныя вашымі перамогамі, яны пабудуюць яшчэ лепшую краіну. Бо менавіта вы паказалі ім гэты святы шлях!

6 5 24 126 5 24 116 5 24 136 5 24 146 5 24 156 5 24 166 5 24 176 5 24 186 5 24 196 5 24 206 5 24 216 5 24 22


 

Падпішыцеся на нашы навіны