Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі ад старшыні Аршанскага райвыканкама Ігара Мароза
07.05.2024Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі ад старшыні Аршанскага райвыканкама Ігара Мароза сёння прымаў удзельнік Вялікай айчыннай вайны Мікалай Пятровіч Давыдзька. Ён уручыў юбілейны медаль "80 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь", віншавальную паштоўку ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, кветкі, падарункі і пажадаў Мікалаю Пятровічу моцнага здароўя і даўгалецця. Разам з кіраўніком раёна ў госці прыехалі таксама дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна Кацярына Муранкова, старшыня Аршанскага раённага Савета ветэранаў Зінаіда Хайчанка і ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба "Ястраб" СШ №16. Госці ўручылі прадуктовыя наборы ад гандлёвых сетак ЗАТ "Дабраном" і ТАА "Еўрагандаль", танометр ад Чырвонага Крыжа і памятны сувенір ад маладых людзей з інваліднасцю, выраблены ў працоўнай майстэрні пры тэрытарыяльным цэнтры. Мікалай Пятровіч Давыдзька ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным Сенненскай брыгады Лявонава. Усю вайну прабыў у сваёй мясцовасці, дапамагаў партызанам. Ён дастаўляў медыкаменты, перадаваў зброю і важныя звесткі. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём "Партызан Беларусі". У пасляваенныя гады працаваў у Аршанскім раённым вузле паштовай сувязі і Віцебскім філіяле "Белсувязьбуд". Дзякуй Вам за мірнае неба! Памятаем, ганарымся, шануем, дарагія нашы героі Вялікай Айчыннай вайны!!!