Мы кажам "ДЗЯКУЙ!"
06.05.2024Ужо не першы год прадстаўнікі СТА "Віраж" віншуюць наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў са святам Светлага Вялікадня. Вось і ў гэты раз, 4 мая 2024 года, для людзей з інваліднасцю былі падрыхтаваны велікодныя кулічы і яйкі, а таксама самыя добрыя пажаданні.
Калектыў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна, наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў выказваюць шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці кіраўніцтву СТА "Віраж" і калектыву супрацоўнікаў за ўвагу і клопат!