Віншаванні ветэранаў з Днём Перамогі і 80-гадовай гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

05.05.2024

Тэрытарыяльны цэнтр працягвае віншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым вялікім святам - Днём Перамогі і 80-гадовай гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 6 мая тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна сумесна з членамі раённага аддзялення партыі "Белая Русь" на чале са старшынёй Сяргеем Карака павіншавалі ветэранаў з надыходзячымі святамі. Ветэранам уручаны імянныя паштоўкі ад губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна, прадуктовыя наборы ад сеткі ТАА "Еўрагандаль" і ТАА "Дабраном", танометры ад Беларускага грамадскага аб'яднання Чырвонага Крыжа і сувеніры, вырабленыя людзьмі з інваліднасцю ў працоўных майстэрнях ТЦСАН Аршанскага раёна. У адрас ветэранаў гучалі словы падзякі за мірнае неба над галавой і пажаданні моцнага здароўя ад вучаніцы сярэдняй школы №11 горада Оршы - Анастасіі Віташкевіч.

Памятаем, ганарымся, шануем, дарагія нашы, героі Вялікай Айчыннай вайны!!!

8 5 24 98 5 24 108 5 24 118 5 24 128 5 24 13

Падпішыцеся на нашы навіны