Пакуль стукаюць сэрцы - памятаеце!

06.05.2024

Добрай традыцыяй для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна стала наведванне ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава, філіяла ўстановы культуры "Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны". У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-i годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 7 мая 2024 года старшым навуковым супрацоўнікам філіяла Сасноўскай А.М. было праведзена экскурсійнае суправаджэнне для наведвальнікаў аддзялення па залах музея. Экскурсавод пачала сваё апавяданне з аповеду пра першыя гадзіны ўварвання ворага - захопу горада Оршы. Затым паступова, пераходзячы з залы ў залу гаворка ў форме дыялогу акцэнтавалася на перыядзе акупацыі, Аршанскім гета, пакарання аршанскіх падпольшчыкаў і смерці Канстанціна Сяргеевіча Заслонава. Экспазіцыі музея дапамагаюць фарміраванню разумення вайны як трагічнай з'явы, разбураючай чалавечую цывілізацыю. У іх паказана важнасць абароны Айчыны і захавання міру на зямлі. Праз прызму адносін паміж мірным савецкім народам і фашысцкім ворагам паказаны падзеі, якія адбываюцца ў Оршы, а таксама падпольная і ваенная дзейнасць легендарнага камбрыга К.С. Заслонава. Жыццёвы шлях Канстанціна Сяргеевіча, нязломная воля да дасягнення перамогі над ворагам пераплятаюцца з гісторыяй ваенных дзён мірных аршанцаў. Фотаздымкі і экспанаты распавядаюць пра жыццё і барацьбу як народных мсціўцаў, так і воінаў-вызваліцеляў, якія аддалі сваё жыццё для шчаслівай і мірнай будучыні. Вялікая Перамога - гонар пакаленняў!

8 5 24 168 5 24 178 5 24 18

Падпішыцеся на нашы навіны