Дзень Перамогі - свята міру, свабоды і адзінства
08.05.2024Дзень Перамогі - свята міру, свабоды і адзінства. Гэты асаблівы, вялікі майскі дзень нагадвае нам, якой цаной заваяваны мір на нашай зямлі.
Напярэдадні 80-гадовай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў спецыялісты філіяла тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна г. Барані павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Багамолава Уладзіміра Васільевіча з надыходзячым святам - Днём Перамогі! У якасці знака павагі і прызнання ветэрану ўручана віншавальная паштоўка ад губернатара Віцебскай вобласці Субоціна Аляксандра Міхайлавіча, прадуктовы набор ад ЗАТ "Дабраном" і танометр ад грамадскага аб'яднання Чырвонага Крыжа. Людзі з інваліднасцю ў рамках работы ў працоўных майстэрнях ТЦСАН Аршанскага раёна з асаблівым цяплом і любоўю для Уладзіміра Васільевіча вырабілі памятныя сувеніры ў знак падзякі і ўдзячнасці за мірнае неба над галавой.