Маршрут "Узвядзенне Кургана Неўміручасці"
08.05.20248 мая 2024 года наведвальнікі ТЦСАН Аршанскага раёна з інваліднасцю па слыху ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, наведалі турыстычны маршрут "Узвядзенне Кургана Неўміручасці".
Перакладчык жэставай мовы Тамара Дзмітрыева распавяла прысутным пра гісторыю стварэння памятнага месца: "9 мая 1966 года быў адкрыты першы ў Віцебскай вобласці Курган Неўміручасці. Для яго стварэння спатрэбілася тры тыдні працы жыхароў Оршы, якія пераносілі зямлю і астанкі загінуўшых воінаў з тэрыторыі льнокамбіната, дзе яны былі пахаваны падчас Вялікай Айчыннай вайны. На адкрыцці прысутнічалі тысячы жыхароў нашага горада і госці з Віцебска, Мінска і Масквы.
Наведвальнікі маршруту былі натхнёныя экскурсіяй і ўсклалі кветкі да памятнага месца, ушанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання.