Стане сэрцу лепш відаць на дарогах вайны, калі песня ідзе з табой побач!

10.05.2024

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі і 80-гадовай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Аршанскі этнаграфічны музей "Млын" сумесна з Дубровенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеем арганізавалі фотавыставу "Салдацкі побыт - залог Перамогі".

Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна 8 мая 2024 года наведалі этнаграфічны музей і акунуліся ў атмасферу не толькі цяжкіх ваенных дзён, але і ў тыя радасныя моманты, калі абаронцам Айчыны дапамагала ісці ў бой і дадавала ўпэўненасці песня.

Канцэртная праграма "Квітней i радуй светлы май", падрыхтаваная ўзорным фальклорным калектывам "Шчодрыкі" Палаца культуры г. Барані, падарыла незабыўныя ўражанні для ўсіх запрошаных, у тым ліку і наведвальнікаў аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра. Гульня на традыцыйных народных шумавых інструментах, акапельнае выкананне народных беларускіх песень, прыпеўкі і прымаўкі - гэта ўсё адлюстроўвала побыт абаронцаў Радзімы, якія з песняй, успамінаючы родныя сем'і, ішлі ў бой.

Як сімвал імкнення пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці наперад, усім гасцям мерапрыемства прадставілася магчымасць запусціць у чыстае неба самаробныя мадэлі самалёцікаў. Хай у нашым небе толькі з мірнай мэтай лётаюць самалёты. Хай песня заўсёды натхняе нас на мірнае жыццё!

Са святам цябе, наша міралюбівая Радзіма - Беларусь! З Днём Перамогі!

16 5 24 77

16 5 24 78

16 5 24 79

Падпішыцеся на нашы навіны