Аршанскі раён прыняў удзельнікаў абласнога навучальнага семінара-практыкума

27.05.2024

22 мая 2024 года Аршанскі раён прыняў удзельнікаў абласнога навучальнага семінара-практыкума па тэме "Рэалізацыя гуманітарных праектаў на тэрыторыі Аршанскага раёна". У ім прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Віктаравіч Дурноў, дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Аляксеевіч Кудрэвіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў, намеснікі кіраўнікоў раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама ў фармаце відэаканферэнцсувязі прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў.

Семінар-практыкум дазволіў абмеркаваць актуальныя пытанні рэалізацыі гуманітарных праектаў на тэрыторыі Аршанскага раёна, Віцебскай вобласці і ў цэлым па рэспубліцы, паставіць планы па рэалізацыі і далейшым супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі. Удзельнікі змаглі азнаёміцца з вынікам рэалізаваных праектаў на тэрыторыі Аршаншчыны. У іх ліку скульптурная кампазіцыя "Сям'я - залог міру", дзе ўсе госці горада ўнеслі свой уклад ва ўладкаванне парку сямейных дрэў. Наступным аб'ектам для наведвання стала аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна, дзе ўдзельнікаў семінара творчымі нумарамі сустрэлі пастаяльцы аддзялення і калектывы рэгіёну.

У сваю чаргу дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Кацярына Муранкова правяла для гасцей аглядную экскурсію дзе падрабязна распавяла гісторыю стварэння і развіцця аддзялення, аб сацыяльных ініцыятывах, рэалізаваных дзякуючы замежнай бязвыплатнай дапамозе. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з праектам "Эўрыка", дзякуючы якому ў аддзяленні функцыянуе швейная майстэрня, укамплектаваная сучасным абсталяваннем. Тут людзі з інваліднасцю могуць навучацца шыццю і вышыўцы. Таксама госці наведалі інклюзіўную ганчарную майстэрню і правялі дэгустацыю розных гатункаў кавы і гарбаты ў адзінай у Віцебскай вобласці інклюзіўнай кавярні "Добрая кава", якая была адкрыта пры падтрымцы замежнай дапамогі. Падводзячы вынікі форуму, арганізатары адзначылі, што развіццё любых, нават на першы погляд самых маленькіх, сацыяльных праектаў - гэта вялікая дапамога людзям!

27 5 24 22

27 5 24 23

27 5 24 24

27 5 24 25

27 5 24 26

27 5 24 27

27 5 24 28

27 5 24 29

27 5 24 30

27 5 24 31

27 5 24 32

27 5 24 32

Падпішыцеся на нашы навіны