Удзел ТЦСАН у IV фестывалі здаровага ладу жыцця "Майскі Fest"

27.05.2024

25 мая 2024 года на плошчы каля Палаца культуры горада Барані прайшоў IV фестываль здаровага ладу жыцця "Майскі Fest".

На свяце для жыхароў і гасцей горада разгарнуліся гандлёвыя рады, дзе можна было здзейсніць шэраг прыемных пакупак, прайсці дыягнастычныя медыцынскія даследаванні, атрымаць кансультацыі спецыялістаў, паўдзельнічаць у сямейных і дзіцячых забегах, і зарадзіцца пазітывам на канцэртнай пляцоўцы.

Філіял тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна прыняў актыўны ўдзел у "Майскім FESTе" і арганізаваў:

  • прэзентацыю паслуг ТЦСАН Аршанскага раёна;
  • майстар-клас па вязанні з джуту "Радасць сэрца";
  • майстар-клас па жывапісе акрылам "Свет нашых фантазій";
  • выставу карцін наведвальнікаў філіяла "Сустрэча з выдатным".

27 5 24 15

27 5 24 16

27 5 24 17

27 5 24 18

27 5 24 19

27 5 24 20

Падпішыцеся на нашы навіны