Удзел ТЦСАН у IX метадычным злёце "Аб'ядноўваючы намаганні" Смаленскай вобласці
31.05.202430-31 мая 2024 года ў рамках супрацоўніцтва з Міністэрствам Смаленскай вобласці па сацыяльным развіцці дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Кацярына Муранкова ў складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці наведала ўстановы сацыяльнага развіцця Смаленскай вобласці: шматпрофільны цэнтр комплекснай рэабілітацыі і абілітацыі "Вішанькі", Геранталагічны цэнтр "Вішанькі" і Жукоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем.
У час рабочай паездкі члены дэлегацыі сталі ўдзельнікамі IX абласнога метадычнага злёту "Аб'ядноўваючы намаганні", дзе дырэктар ТЦСАН Аршанскага раёна выступіла з дакладам "Рэалізацыя праекта "Сям'я кожнаму дзіцяці ў Віцебскай вобласці" па аказанні дапамогі сем'ям з дзецьмі з інваліднасцю". Вопыт работы тэрытарыяльнага цэнтра быў станоўча адзначаны спецыялістамі-удзельнікамі метадычнага злёту.
Візіт дэлегацыі Віцебскай вобласці стаў значным і прадуктыўным для ўсіх удзельнікаў.