"Сярэбраныя" валанцёры ТЦСАН павысілі кампетэнцыі

29.05.2024

29 мая 2024 года "сярэбраныя" валанцёры Аршанскага ТЦСАН адправіліся ў горад Віцебск і прайшлі навучанне ў "Школе сярэбраных валанцёраў". Кансультанты ЮНФПА Сяргей Кручынін і Алёна Гадалава правялі з актывістамі трэнінгі, дзе ў даступнай форме распавялі пра карысць нейрагімнастыкі, важнасці "простай мовы", метадах эфектыўнай камунікацыі, мабілізацыі і прыцягненні аднадумцаў да заняткаў валанцёрскай дзейнасцю! Сустрэча прайшла на "Ура!", усе актыўна прымалі ўдзел у практыкумах, пагутарылі і з карысцю правялі час!

"Сярэбранае" валанцёрства аб'ядноўвае! Прыходзьце да нас і станьце валанцёрамі! Нашы валанцёры навучаюцца ў лепшых спецыялістаў краіны!!! Тэлефон для даведак: 58-79-48

3 6 24 15

3 6 24 16

3 6 24 17

3 6 24 18

3 6 24 19

3 6 24 20

3 6 24 21

3 6 24 22

3 6 24 23

Падпішыцеся на нашы навіны