Школа сацыяльнага работніка

29.05.2024

29 мая 2024 года ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна адбыўся чарговы занятак "Школы сацыяльнага работніка".

- У рамках актыўнага ўдзелу ў прафілактычнай акцыі "Дэкада кібербяспекі", якая праводзіцца МУС з 27 мая да 5 чэрвеня, для сацыяльных работнікаў, сядзелак і нянь аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН арганізаваная сустрэча з начальнікам аддзялення ў супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Аршанскага райвыканкама, падпалкоўнікам міліцыі, Лепяшынскім Вадзімам Міхайлавічам, які распавёў прысутным аб новай ашуканскай схеме: невядомыя пад выглядам супрацоўнікаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва тэлефануюць грамадзянам і пераконваюць усталяваць новы дадатак ФСАН, у выпадку адмовы — пагражаюць нявыплатай пенсіі.

- Работнікам ТЦСАН Аршанскага раёна нагадалі і пра іншыя розныя формы і метады, якія выкарыстоўваюць злачынцы для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, усім дадзены рэкамендацыі аб тым, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, уручаны тэматычныя ўлёткі для наступнага распаўсюджвання сярод атрымальнікаў паслуг.

- Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Бабеева Аксана Аркадзьеўна падчас прэс-канферэнцыі распавяла аб унясенні змяненняў у нарматыўныя акты, якія рэгламентуюць арганізацыю працы ў галіне сацыяльнага абслугоўвання.

- Загадчыкам аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Чарняўскай Ірынай Аляксандраўнай падрыхтавана прэзентацыя аб напрамках дзейнасці аддзялення, відах сувенірнай прадукцыі, якая прадэманстравана прысутным.

- У завяршэнні з прысутнымі былі разгледжаны арганізацыйныя моманты работы аддзялення сацыяльнай дапамогі дома, абмеркавалі ўсе пытанні і праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе работы, распрацавалі шляхі іх вырашэння.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: 51 04 99 , 56 37 35, 54 22 92.

3 6 24 10

3 6 24 11

3 6 24 12

3 6 24 13

Падпішыцеся на нашы навіны