Пазітыў, крэатыў і актыўнае даўгалецце!
21.06.2024Менавіта пад такой назвай 21 чэрвеня ў рамках Міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця і XI Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу "ЗдарОва жывеш" на тэрыторыі спартыўнага комплексу "Лядовая арэна" прайшла інтэрактыўная пляцоўка тэрытарыяльнага цэнтра, у рамках якой былі арганізаваны навучальныя семiнары, майстар-класы, квэст-гульня, спартыўнае мерапрыемства.
У рамках квэст-гульні ўсе жадаючыя прайшлі інфармацыйную віктарыну, навучыліся жэставай гаворцы, наведвальнікі псіхалагічную майстэрню, выканалі заданні ў зоне фізічнай актыўнасці і творчасці, а затым атрымалі прыз у бясплатнай бяспройгрышнай латарэі. У спартыўным комплексе "Алімпіец" прайшло міжрэгіянальнае спартыўнае мерапрыемства "Аршанскія старты" для людзей з інваліднасцю, якія з'яўляюцца наведвальнікамі аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага раёнаў, а таксама пражываючыя дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Бабініцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў", дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання "Аршанскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў". Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі:
- Таццяна Аляксандраўна Захарава - начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама;
- Кацярына Васільеўна Муранкова - дырэктар дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна";
- Іна Юр'еўна Крачак - старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь";
- Таццяна Аляксандраўна Гукава - намеснік старшыні Аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі Саюз жанчын".
Прызавыя месцы падзялілі:
- Каманда "Разам" Аршанскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў - III месца;
- Каманда ТЦСАН Аршанскага Раёна - II месца;
- Каманды Бабініцкі Дом-інтэрнат Аршанскі Раён і ТЦСАН Чашніцкага раёна падзялілі I месца.
Памятныя прызы і пачастункі для каманд былі падрыхтаваны:
- Віцебскi філіял РУП "Белсаюздрук";
- ДВУП "ОршаСырЗавод";
- ТАА "Каліна";
- ТАА "Бекеры Груп";
- Аршанскім хлебазаводам ААТ "Віцебскхлебпрам".
Тэрытарыяльны цэнтр выказвае шчырыя словы падзякі ўсім удзельнікам, гасцям, артыстам і спонсарам мерапрыемства!
#Позитив_креатив_и_активное_долголетие[3]#Здорово_живешь [4]#Оршанские_старты [5]