Рабочы візіт у Віцебскую вобласць

24.06.2024

24 чэрвеня 2024 года тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна наведалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Беларускае таварыства глухіх": старшыня праўлення Магілёўскай абласной арганізацыі - Раман Харунжы, старшыня праўлення Мінскай абласной арганізацыі - Віталь Мазука і начальнік аддзела арганізацыйна-масавай работы і рэабілітацыі Цэнтральнага праўлення - Аляксандр Клімовіч.

Дырэктар Кацярына Муранкова азнаёміла гасцей з дзейнасцю тэрытарыяльнага цэнтра і непасрэдна са спецыфікай паслугі перакладчыка жэставай мовы, аб міжведамасным узаемадзеянні з грамадскім аб'яднаннем "Беларускае таварыства глухіх".

Таксама ўдзельнікі рабочага візіту наведалі швейнае ўнітарнае прадпрыемства "Нітка", у якім працуюць інваліды з парушэннем слыху, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі перакладчыка жэставай мовы.

У ходзе рабочага візіту разгледжаны шэраг пытанняў і праблем, а таксама перспектыва правядзення неабходных мерапрыемстваў па паляпшэнні якасці жыцця людзей з парушэннем слыху.

#КачествоИдоступностьСоциальныхУслуг

27 6 24 118 1

27 6 24 117

27 6 24 116

Падпішыцеся на нашы навіны