Мы кажам дзякуй!

27.06.2024

18 чэрвеня прадстаўнікі філіяла "Аршанскія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" ў рамках наведвання аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў уручылі маладым людзям з інваліднасцю падарункавы сертыфікат у краму "Старт" на набыццё спартыўнага інвентара.

27 чэрвеня актывісты аддзялення набылі неабходны інвентар, які дазволіць значна палепшыць якасць заняткаў.

Працоўны калектыў тэрытарыяльнага цэнтра, наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў выказваюць шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці дырэктару філіяла "Аршанскія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" Андрэю Пятровічу Аляксандраву і калектыву за праяўленую ўвагу і падтрымку!

#Говорим_СПАСИБО
#Помогать_легко

28 6 24 61

28 6 24 62

28 6 24 63

Падпішыцеся на нашы навіны