Мы памятаем!!!
27.06.202427 чэрвеня ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў дзень нараджэння нашага горада Оршу наведаў унікальны перасоўны музей "Цягнік Перамогі".
"Цягнік Перамогі" - маштабны гісторыка-асветніцкі праект, створаны ў Расійскай Федэрацыі камандай творчай майстэрні "Неўскі баталіст" сумесна з медыягрупай "Чырвоны квадрат", пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, ААТ "Расійскія чыгункі" і грамадскай арганізацыі "Валанцёры перамогі" ў 2020 годзе.
Дадзены праект уяўляе сабой унікальную інтэрактыўную экспазіцыю, заснаваную на "эфекце прысутнасці", якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і створана на базе вагонаў перасоўнага выставачна-лекцыйнага комплексу.
Рашэнні, выкарыстаныя ў праекце, дазваляюць паказаць маштаб падзей, прадставіць подзвіг савецкага народа. Лёсы гістарычных асоб і простых людзей, партрэты легендарных асоб і вобразы малавядомых творцаў Перамогі – ваенных, навукоўцаў, чыгуначнікаў, медыкаў – паўстаюць у экспазіцыі цягніка-музея.
Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прынялі ўдзел у экскурсіі па перасоўнаму музею: 10-ці тэматычных вагонах, дзе прадстаўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізоду да іншага. Перадваенныя гады - Вялікая Айчынная вайна - Перамога.
Усе мы шануем, паважаем і беражом памяць пра тых, хто падарыў нам мір і свабоду!