Інклюзіўная творчасць - рэабілітацыя для грамадзян з парушэннем слыху

20.06.2024

З 20 па 23 чэрвеня ў г. Гомелі прайшоў XII адкрыты фестываль сатыры і гумару "Белая варона" з мэтай інтэграцыі людзей з інваліднасцю, фарміравання пазітыўнага стаўлення да жыцця і папулярызацыі інклюзіўнай творчасці.

Каманда з Оршы, а гэта 12 дарослых, наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра, і 6 дзяцей, пяцёра з якіх з парушэннем слыху, упершыню прыняла ўдзел у фестывалі і прадэманстравала выдатны вынік.

Дыплом 1 ступені ў намінацыі "Варонін партрэт"

Дыпломы 3 ступені ў намінацыі "Мастакі-карыкатурысты", "Хто? Дзе? і Колькі?", "Містэр "Белы Крумкач"

Жадаем нашым хлопцам поспехаў ва ўсіх пачынаннях і новых перамог!!!

Тэрытарыяльны цэнтр прапануе людзям з парушэннем слыху паслугі перакладчыка мовы жэстаў - звяртайцеся па тэлефоне: 54-75-58, ±375 29 872 81 10, відэасувязь з перакладчыкам +375 25 900 74 95

28 6 24 21

28 6 24 23

28 6 24 24

28 6 24 25

28 6 24 26

28 6 24 27

Падпішыцеся на нашы навіны