Магчымасці без межаў
21.06.202421 чэрвеня 2024 года ў рамках мерапрыемстваў міжнароднага форуму здаровага ладу жыцця i ХІ Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу "ЗдарОва жывеш" у зале нарад спартыўнага комплексу "Лядовая арэна" супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра арганізаваны семінар-практыкум "Магчымасці без межаў" па навучанні метадам і правілам суправаджэння грамадзян з інваліднасцю для медыцынскіх работнікаў, прадстаўнікоў гандлю і работнікаў аўтапарка №3 г.Оршы.
Загадчык аддзялення Ірына Кулік распавяла прысутным аб рабоце тэрытарыяльнага цэнтра, азнаёміла з асноўнымі сацыяльнымі паслугамі для людзей з інваліднасцю, умовамі прадастаўлення сітуацыйнай дапамогi.
На мерапрыемстве прысутнічалі эксперты ў пытаннях аказання дапамогі людзям з інваліднасцю: Марына Шайдо, якая перасоўваецца на інвалідным крэсле і на сваім прыкладзе распавяла асноўныя правілы дапамогі і суправаджэння людзей з парушэннем апорна-рухальнага апарата; Фёдар Мінін і Леанід Міклушонак, прадстаўнікі таварыства інвалідаў па зроку, навучылі прысутных асноўным метадам суправаджэння грамадзян з інваліднасцю па зроку.
Усе жадаючыя разам з экспертамі і спецыялістам па сацыяльнай рабоце Таццянай Юрко на практыцы асвоілі метады і правілы суправаджэння.
Па пытаннях правядзення семінараў-практыкумаў, прадастаўлення сітуацыйнай дапамогі або паслугі персанальнага асістэнта для людзей з інваліднасцю звяртайцеся па тэлефоне: 50-02-15; 54-75-58, +375 29 872 81 10
#здоровоживёшь #равныйдляравного #тцсоноршанскогорайона #мывместе #2024ОРША