Новыя сустрэчы - новыя сябры!
18.06.202418 чэрвеня 2024 Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна расчыніў дзверы гасцям з Масквы. У рамках аўтамарафона "Міжнародны турызм - даступны для інвалідаў" па маршруце:
Масква-Гагарын-Орша-Віцебск-Вязьма-Масква з 17 па 22 чэрвеня 2024 года прадстаўнікі Маскоўскай гарадской арганізацыі Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Усерасійскае таварыства інвалідаў" на чале са старшынёй Надзеяй Валянцінаўнай Лабанавай і старшынёй фонду "Філантроп" Генадзем Віктаравічам Анічкіным наведалі аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра.
Для гасцей правялі экскурсію па аддзяленні і пазнаёмілі з наведвальнікамі, актывістамі таварыстваў інвалідаў, арганізавалі салодкі стол у кавярні "Добрая кава". Усе госці пазнаёміліся з гонарам аддзялення - швейнай майстэрняй, дзе кожны змог набыць тэкстыльныя вырабы з беларускага лёну. Паўтары гадзіны праляцелі незаўважна і вельмі насычана, усе госці згулялі ў бяспройгрышную латарэю, у якой выйгралі сувеніры, вырабленыя наведвальнікамі аддзялення. Генадзь Віктаравіч таксама ўручыў наведвальнікам аддзялення памятныя падарункі ад маскоўскай дэлегацыі. Сваё невялікае падарожжа маскоўскія госці працягнулі наведваючы памятныя месцы горада Оршы, пабывалі на дачы Я. Купалы ў в. Ляўкі, у Цэнтры народнай творчасці аг. Копысь і з вялікай цікавасцю і павагай пазнаёміліся з аг. Александрыя - малой радзімай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь! Экскурсія, арганізаваная спецыялістамі тэрытарыяльнага цэнтра атрымалася вельмі пазнавальнай і цікавай, усе засталіся задаволеныя новым знаёмствам і эмоцыям гэтага прадуктыўнага дня!