Мы кажам дзякуй міжнароднаму дабрачыннаму грамадскаму аб'яднанню "Юніхелп"!
01.07.2024З ліпеня 2023 года на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў функцыянуе iнклюзіўная кавярня "Добрая кава", якая ўяўляе сабой месца, дзе ўсе жадаючыя могуць не толькі пакаштаваць смачныя каву і духмяны чай, але і адпачыць, пагутарыць, пагуляць у настольныя гульні , паўдзельнічаць у майстар-класах.
Для арганізацыі даступнага вольнага часу МДГА "Юніхелп" была аказана дапамога на набыццё шахмат для невідушчых, шашак тактыльных, новуса, што дазволіла ўдасканаліць інклюзіўную даступную пляцоўку, палепшыць якасць фізкультурна-рэабілітацыйных мерапрыемстваў і спаборніцтваў.
Працоўны калектыў тэрытарыяльнага цэнтра, наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў выказваюць шчырыя словы падзякі за аказаную дапамогу старшыні праўлення МДГА "Юніхелп" Яўгену Вікенцьевічу Зарэцкаму і ўсяму калектыву!
Разам мы ствараем годныя ўмовы для рэалізацыі правоў і гарантый людзей з інваліднасцю!
#Спасибо_UNIHELP