80 гадоў мірнага жыцця

05.07.2024

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра, старшыня аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Хайчанка З.С., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гулянкоў Глеб Леанідавіч пабывалі ў гасцях у ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.

Усім ім уручаны віншавальныя адрасы ў выглядзе франтавога ліста-трыкутніка, за подпісам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Вязням фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць у нас у рэгіёне, уручаны юбілейныя медалі. А ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны, Конанавай Анастасіі Нікіцічне, напярэдадні свята, - уручылі падзяку ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I.П. Сергяенкі.

Але самая лепшая ўзнагарода для гэтых людзей - наша ўвага і клопат, а яшчэ памятаць і перадаваць наступным пакаленням праўду аб той страшнай вайне і шанаваць мір і свабоду! У гэтыя дні ў адрас кожнага ветэрана, вязня гучалі словы падзякі за гераізм у гады вайны, за магчымасць жыць сёння ў міры і згодзе.

#80летМирнойжизни #ВетераныВеликойОтечественнойвойныОршанскогорайона

5 7 24 30

5 7 24 31

5 7 24 32

5 7 24 33

5 7 24 34

Падпішыцеся на нашы навіны