Віншуем прызёраў міжнароднага фестывалю!
15.07.2024З 13 па 14 ліпеня ў Віцебску прайшоў Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў імя Ігара Лучанка "Віцебск-2024".
Удзельнікі фестывалю выступілі ў такіх намінацыях, як: вакал, харэаграфія, інструментальнае выкананне, аўтарская песня, фальклор.
14 ліпеня лаўрэаты і госці фестывалю прадставілі свае творчыя нумары на адкрытай пляцоўцы культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо" Віцебска "Дзвіна".
Сярод іх таленавітыя Марына Шайдо і Аксана Ражанская - члены Аршанскай ДА ГА "БелТI", наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.
Аксана Ражанская - дыпламант 1 ступені ў намінацыі "харэаграфія"
Марына Шайдо - дыпламант спецыяльнай прэміі "за вернасць традыцыям"
Віншуем нашых землячак і жадаем ім далейшых перамог і яркіх уражанняў!