Канікулы з карысцю!

25.07.2024

23 ліпеня Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Аршанскага раёна расчыніў свае дзверы для школьнікаў, якія хочуць працаваць і праводзіць канікулы з карысцю! 9 актыўных дзяцей, у рамках часовай працоўнай занятасці моладзі, сталі работнікамі тэрытарыяльнага цэнтра.

Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з вялікім задавальненнем сустрэлі новых сяброў!

А навучэнцы ўстаноў адукацыі будуць не проста працаваць па спецыяльнасці "Вытворца мастацкіх вырабаў", але і атрымаюць вялікі вопыт у галіне розных відаў камунікацый, акажуць сацыяльную падтрымку наведвальнікам аддзялення, для якіх такое ўзаемадзеянне - гэта новыя знаёмствы, інклюзіўныя зносіны і ўзаемадапамога!

Дзякуючы сумеснай працы школьнікаў і маладых людзей з інваліднасцю сцены аддзялення ўпрыгожаць прыгожыя работы з алмазнай мазаікі.

25 7 24 40

25 7 24 41

25 7 24 42

25 7 24 43

25 7 24 44

Падпішыцеся на нашы навіны