"З клопатам пра здароўе пажылых людзей". Як у Аршанскім раёне праходзіла выязное пасяджэнне Міжведамаснага савета пад старшынствам Ігара Петрышэнкі
25.07.2024Здароўе ўсё больш усведамляецца як галоўная рухаючая сіла і рэсурс сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Пра шляхі паляпшэння здароўя гавораць ужо не толькі медыкі, але і палітыкі. Мяняюцца грамадскія настроі - здароўе ўсё больш звязваецца ў свядомасці людзей з паспяховасцю і магчымасцямі.
Сёння Аршаншчына прымае ўдзельнікаў Міжведамаснага савета па фарміраванні здаровага ладу жыцця пры Савеце міністраў пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі.
У Аршанскім раёне актыўна рэалізуецца рэспубліканскі прафілактычны праект "Здаровыя гарады і пасёлкі". Галоўная мэта праекта - гэта стварэнне горада (пасёлка), які жыве па прынцыпах здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна ставіцца да ўласнага здароўя і здароўя навакольных, а таксама маюцца ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя.
Праект "Бабінічы - здаровы аграгарадок" працягвае натхняць наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Аршанскага раёна на актыўны лад жыцця і клопат аб сваім фізічным і псіхалагічным дабрабыце. З гэтай мэтай яны з'яўляюцца актыўнымі наведвальніка фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў аг. Бабінічы Аршанскага раёна, які сёння наведала дэлегацыя Міжведамаснага савета, сярод членаў якога быў і Кавалькоў Валерый Валер'евіч, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Для пажылых людзей створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам і падтрымання здаровага ладу жыцця. У цяперашні час актывісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Аршанскага раёна ў рамках узаемадзеяння з фізкультурна-аздараўленчым комплексам не толькі наведваюць у вячэрні час гурток фітнесу на бясплатнай аснове, але і ў асенне-зімовы перыяд на базе комплексу праводзяць свае спартыўныя мерапрыемствы, наведваюць танцавальны гурток "Фітмікс", арганізаваны спецыялістамі ТЦСАН.
Сустрэча атрымалася жывой і адкрытай: Ігар Петрышэнка пагутарыў з пажылымі людзьмі, завастрыў увагу на стратэгіі "Актыўнае даўгалецце" і вядома пахваліў іх за актыўнасць, бадзёрасць духу, адзначыўшы, што яны з'яўляюцца наглядным прыкладам і матыватарам для моладзі, для сваіх дзяцей і ўнукаў у падтрыманні здаровага ладу жыцця!