Інфармацыйная гадзіна

29.07.2024

Інфармацыйная гадзіна пад лозунгам: "Беларусь – маладая рэспубліка, якая за тры дзясяткі гадоў ступіла далёка наперад". Гэтыя дні ў нас адзначаны важнай датай. 30 гадоў таму наша краіна зрабіла ключавы крок на шляху да свайго развіцця. Тады Прэзідэнт заявіў: "Я адвяду людзей і краіну ад прорвы". І сапраўды, кіраўнік дзяржавы не толькі адвёў ад прорвы, мы пайшлі далёка наперад. Дзеці, якія выраслі разам з рэспублікай, не пазналі тых цяжкасцяў, якія напаткалі нашу краіну пасля распаду Савецкага Саюза. Прэзідэнт зрабіў усё, каб наша краіна жыла ў мiры, сабраў моцную кіраўнічую каманду, і мы гэта адчуваем. Вельмі важна напярэдадні святкавання знамянальнай даты стварыць умовы для таго, каб жыхары нашай краіны, маглі азнаёміцца і на свае вочы пераканацца, якіх вынікаў наша грамадства дасягнула дзякуючы сумеснай рабоце па выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы. Сёння ў Бабініцкай бібліятэцы-клубе адбылася інфармацыйная гадзіна для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Перад пажылымі людзьмі выступіў старшыня Бабініцкага сельскага савета, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Рэспублікі Беларусь -Матвеева Марына Васільеўна, якая акцэнтавала ўвагу на тым, што было зроблена за гады кіравання Прэзідэнта, а таксама расказала аб правядзенні раённых ДАЖЫНАК у нашым аграгарадку: як зменіцца наш населены пункт, як палепшыцца яго інфраструктура. Пасля выступлення прадстаўніка ўлады прагледзелі відэафільм, праслухалі цудоўныя песні пра нашу любімую Беларусь у выкананні работнікаў клуба.

#активноедолголетие #ОДПП

29 7 24 25

29 7 24 26

29 7 24 27

29 7 24 28

29 7 24 30

Падпішыцеся на нашы навіны