Акцыя "Нашы мілыя дзеці"

19.08.2024

15 жніўня 2024г. у рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі "Збяром дзяцей у школу" тэрытарыяльны цэнтр сумесна з аршанскай раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа правёў акцыю "Нашы мілыя дзеці", у якой прынялі ўдзел шматдзетныя сем'і выхоўваючыя чатырох і больш дзяцей, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў тэрытарыяльным цэнтры. Старшыня аршанскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Пятроўна Казлова ўручыла дзецям наборы канцылярскіх прылад неабходных для падрыхтоўкі да школы і павіншавала бацькоў з пачаткам новага навучальнага года. Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра паднеслі бацькам наборы панчошна-шкарпэткавых вырабаў і ў чарговы раз нагадалі аб гарантаванай дапамозе і падтрымцы дзяржавы для шматдзетных сем'яў і пра тое што па любых пытаннях можна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр, дзе заўсёды дапамогуць і акажуць падтрымку!

19 8 24 46

19 8 24 47

Падпішыцеся на нашы навіны