100 гадоў БелТІЗ
20.08.2024100-гадовы юбілей адзначае сёлета грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку"?
Мноства мерапрыемстваў, акцый праходзіць у гонар гэтай юбілейнай даты. Адной з такіх, стала дабрачынная акцыя "Рытм здароўя", арганізаваная тэрытарыяльным цэнтрам пры фінансавай падтрымцы грамадскага аб'яднання "Чырвоны Крыж"!⛑️
Спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра - Таццяна Юрко і старшыня Аршанскай раённай арганізацыі "Чырвоны Крыж" - Галіна Казлова наведалі грамадзян, якія маюць інваліднасць па зроку, членаў БелТІЗ, дома, а каго не заспелі дома, і на спецыялізаваным прадпрыемстве ПУП "ЭЛЕКТ" ГА "БелТІЗ", і ўручылі ім танометры з гукавым прайграваннем дадзеных. Цяпер кожны з удзельнікаў акцыі зможа самастойна сачыць за сваім ціскам і берагчы сваё здароўе, адным словам быць у рытме здароўя
Усе ўдзельнікі акцыі былі кранутыя ўвагай і ўдзячныя за такія карысныя падарункі! А таксама за якасную дапамогу і падтрымку з боку спецыялістаў тэрытарыяльнага цэнтра і грамадскіх арганізацый Аршанскага раёна.
#100летнийюбилейБелТИЗ
#СоциальныеПартнёры
#МЫВМЕСТЕ
#ОРША2024