У школу з радасцю!

22.08.2024

21 жніўня, у рамках рэспубліканскай акцыі "Збяром дзяцей у школу" ў тэрытарыяльным цэнтры прайшла акцыі "У школу з радасцю!" Сіламі нашых спонсараў і партнёраў: аршанскай раённай арганізацыі "Беларускі Фонд Міру", Аршанскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", Аршанскай гарадской арганізацыя грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", крамы Вундэркінд, ТАА "ФураБай", набыты наборы канцылярскіх прылад, якія неабходны кожнаму школьніку. Падчас акцыі выдатны настрой і наборы канцылярскіх прылад атрымалі 35 школьнікаў з 23 сем'яў Аршанскага раёна, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. На свяце была вясёлая анімацыйная праграма для дзяцей з "Вясёлкі", міні-трэнінг ад псіхолага для бацькоў, арт-майстэрня для дзяцей і тэматычная фотазона, якая не пакінула абыякавым ніводнае дзіця! Спонсары свята ўручылі школьнікам падарункі і пажадалі ўсім моцнага здароўя, цярпення і поспехаў у новым навучальным годзе!

#ВшколуСРадостью #СоберемДетейВШколуВместе

22 8 24 2

22 8 24 3

22 8 24 4

22 8 24 5

22 8 24 6

Падпішыцеся на нашы навіны