Другі скачок бясстрашнай Аксаны!

02.09.2024

У рамках VII Міжнароднага танцавальна-парашутнага фестывалю інвалідаў "ОДА" на аэрадроме Хожава Маладзечанскага раёна арганізаваны скачкі з парашутам у тандэме. Самыя смелыя і ўпэўненыя людзі з інваліднасцю здзяйснялі свае скачкі з інструктарамі. Адважная Аксана Ражанская 28 жніўня 2024 года здзейсніла свой другі скачок і зноў атрымала масу задавальнення і магчымасцяў у рамках Міжнароднага фестывалю! "Усё ў нашых руках і галаве. Трэба толькі трохі ўпэўненасці і падтрымкі каб смела ісці наперад да вызначаных мэт" - кажа Аксана пра свае дасягненні! Віншуем нашу прыгажуню Аксану і жадаем новых грандыёзных скачкоў!!!

2 9 24 11

2 9 24 12

2 9 24 13

Падпішыцеся на нашы навіны