XXVII Адкрыты Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўных танцах на калясках-нашы аршанскія дзяўчынкі з медалямі!!!!!
02.09.2024Штогод у аг. Калодзішчы праходзіць чэмпіянат па спартыўных танцах на калясках. Сёлета цудоўнае спартыўнае спаборніцтва было арганізавана ГА "Беларускі фонд дапамогі спартсменам-інвалідам" 25 жніўня.
Пара Марына Шайдо і Яўген Ярмошка занялі 1 месца ў комбі-еўрапейскай праграме 2 кл. Аксана Ражанская выступала з індывідуальнай праграмай сінгл дзяўчыны 2 кл. і заняла 2 месца.
Віншуем нашых спартсменак з выдатным вынікам на чэмпіянаце і жадаем новых дасягненняў Марыне і Аксане з Оршы!!!