Запрашаем на "Імпульс здароўя"!
09.09.2024У г.п. Балбасава праходзіць IV раённы фестываль здаровага ладу жыцця "Iмпульс здароўя"!
У рамках фестывалю працуюць:
- экспазіцыйна-гандлёвая пляцоўка
 - спартыўныя пляцоўкі
 - дыягнастычныя даследаванні
 - інтэрактыўныя пляцоўкі
 - выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
 
Тэрытарыяльны цэнтр рады пазнаёміць усіх з паслугамі цэнтра, прапанаваць паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе вырабаў з джуту, набыць шырокі спектр швейных вырабаў, вырабленых у працоўных майстэрнях: камплекты пасцельнай бялізны, сумкі-шопперы, фартухі, сталовыя камплекты, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі!




						
						
						
						
						
