8 гадоў аддзяленню дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

09.09.2024

4 верасня 2024 года атрымальнікі паслуг аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту нашага цэнтра прынялі ўдзел у святкаванні васьмігоддзя з дня ўтварэння аддзялення! Дзень нараджэння з'яўляецца асаблівым святам у жыцці кожнага чалавека. Вось і ў жыцці нашага аддзялення гэта асаблівая дата. 8 гадоў таму яно пачало прымаць сваіх першых наведвальнікаў, якія збіраліся ў гэтым месцы, каб цікава бавіць час, пазнаёміцца і пасябраваць, разам адзначаць святы і актыўна ўдзельнічаць у жыцці горада і раёна.

Цудоўнае свята было арганізавана ў аг. Бабінічы з займальнай канцэртнай праграмай, зонамі гульняў, танцаў, дэгустацыяй разнастайнай прадукцыі. Гэтак жа была арганізавана выстава вырабаў ручной работы, фотазона. Як і належыць, у дзень нараджэння, гучалі словы віншавання і падзякі: ад дырэктара Цэнтра - Кацярыны Васільеўны Муранковай, спецыялістаў і падапечных аддзялення, якія прадстаўляць сабой дружную сям'ю. Удзельнікі змаглі пазнаёміцца, пагутарыць, паспяваць і патанчыць. Кульмінацыяй свята сталі прыгожыя букеты, падрыхтаваныя для кожнага ўдзельніка мерапрыемства і салодкія пачастункі для ўсіх гасцей. Выпечка прыгатаваная нашымі наведвальнікамі, салодкія напоі, звараныя з ягад вырашчаных на ўчастку зрабілі атмасферу свята яшчэ больш душэўнай і хатняй. Свята атрымалася, усе атрымалі масу пазітыву і добрага настрою! І вядома ж наша аддзяленне не засталося без падарункаў!!! Цяпер наша спартыўная зала папоўнілася яшчэ адным сучасным трэнажорам!

9 9 24 26

9 9 24 27

9 9 24 28

9 9 24 29

Падпішыцеся на нашы навіны