Міжпакаленчы турзлёт работнікаў сістэмы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама 2024
16.09.2024З 13 па 14 верасня на базе спартыўна-турыстычнага комплексу "Азяркi" Пастаўскага раёна прайшоў Міжпакаленчы Турыстычны злёт устаноў сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці, які быў прысвечаны Дню народнага адзінства і 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Злёт устаноў сабраў больш за 250 удзельнікаў, а гэта 16 каманд, якія прадставілі свае ўменні і навыкі ва ўсіх відах спартыўных і турыстычных спаборніцтваў: баскетбольны снайпер, дартс, валейбол, ТПМ, байдаркі, тэматычная мастацкая самадзейнасць і турыстычны побыт.
Каманда нашага тэрытарыяльнага цэнтра годна прадставіла сябе на міжпакаленчым турыстычным злёце, атрымаўшы 7 месца ў агульнакамандным заліку і дыплом у намінацыі "Адзінства каманды"!
Віншуем самых актыўных, пазітыўных, спартыўных і дружных членаў каманды з годным прадстаўленнем нашай установы і жадаем далейшых поспехаў і перамог!!!