БелТІЗ — 100 гадоў
18.09.2024Святочнае мерапрыемства, прысвечанае стогадоваму юбілею грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку", адбылося ў Віцебскай абласной філармоніі, куды былі запрошаны прадстаўнік Аршанскага раёна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Аршанскага раёна - Таццяна Юрко і 12 членаў грамадскага аб'яднання.
На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, які адзначыў, што за сто гадоў свайго існавання БелТІЗ прайшло вялікі шлях і вытрымала праверку часам, дзейнасць гэтага таварыства рэальна важная: яно дае людзям з парушэннямі зроку надзею і ўпэўненасць, што яны нароўні са здаровымі з'яўляюцца паўнапраўнымі членамі нашага грамадства.
Асаблівую падзяку выказваем філіялу Аршанскага філіяла "Аўтобуснага парка 3" за прадастаўлены транспарт для ўдзельнікаў мерапрыемства.