Акцыя "З клопатам аб малой Радзіме"
23.09.2024Акцыя "З клопатам аб малой Радзіме" ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі па папярэджанні пажараў сярод грамадзян старэйшага ўзросту арганізавана сёння прадстаўнікамі Аршанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
"Людзі сталага ўзросту найбольш безабаронныя перад падступствам агню. У выніку узроставых змяненняў яны дрэнна распазнаюць магчымыя небяспекі і пагрозы, а таксама часта сустракаецца парушэнне памяці (забываюць выключыць газ і электрапрыборы). Здараецца, і так, што пажылыя проста грэбуюць асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі. Часцяком у дамах, дзе яны жывуць, электраправодка, газавае абсталяванне знаходзіцца ў старым стане, выкарыстоўваюцца самаробныя абагравальнікі; разеткі, як правіла, перагружаныя разнастайнымі траякамі і падаўжальнікамі" - кажа намеснік начальніка Дзяніс Казей. У ходзе гутаркі пажылым людзям патлумачылі асноўныя прычыны пажараў, распавялі патрабаванні пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.