14 кастрычніка стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові
16.10.2024Вось ужо трэці год як у нашай краіне адзначаюцца два выдатных бацькоўскіх свята - Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка).
Дзень маці - 14 кастрычніка
Свята адпавядае лепшым традыцыям стаўлення беларусаў да мацярынства, аб'ядноўвае нас на ідэях дабра, любові і шанавання жанчыны – маці.
У нашай краіне створаны неабходныя ўмовы для паўнавартаснага мацярынства. Стабільна функцыянуе сістэма дзяржаўных дапамог.
Рэалізуецца праграма сямейнага капіталу пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга або наступнага дзіцяці.
У выпадку, калі сям'я мае патрэбу ў дадатковай падтрымцы, у сістэме адраснай сацыяльнай дапамогі прадугледжаны штомесячная і аднаразовая сацыяльныя дапамогі на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці сям'і.
Малазабяспечаным сем'ям з дзецьмі ва ўзросце да двух гадоў, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць двайнят, трайнят да спаўнення дзецям двух гадоў дапамога прадастаўляецца ў натуральнай форме ў выглядзе набору прадуктаў дзіцячага харчавання.
Дарагія Мамы Аршаншчыны!
У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім маці, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй Вам!.. І хай кожнай з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі, праўнукі. Хай на іх тварах, свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць, у вачах, калі вы разам. Колькі б добрых слоў не было сказана мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.❤️