
Бацькі дзяцей з інваліднасцю могуць датэрмінова выйсці на пенсію. Дзелімся важнымі падрабязнасцямі
18.12.2024Для маці і бацькоў, якія выхоўвалі дзяцей-інвалідаў прадугледжаны датэрміновы выхад на пенсію на 5 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту:
- маці ў 53 гады
- бацькам у 58 гадоў.
На якіх умовах
Маці
- выхаванне дзяцей-інвалідаў не менш за 8 гадоў да іх паўналецця (18 гадоў);
- 5 гадоў страхавога стажу;
- 20 гадоў агульнага стажу.
Бацькі
датэрміновая пенсія прызначаецца, калі маці дзіцяці сфармавала права на датэрміновую пенсію і адмовілася ад яе на карысць бацькі, або не паспела скарыстацца сваім правам у сувязі са смерцю.
Са студзеня 2025 г. права на пенсію дадзена таксама бацькам, якія самастойна выхавалі дзіця-інваліда, без удзелу маці.
- выхаванне дзяцей-інвалідаў не менш за 8 гадоў да іх паўналецця (18 гадоў);
- 5 гадоў страхавога стажу;
- 25 гадоў агульнага стажу.
Што яшчэ трэба ведаць
У 5 гадоў страхавога стажу не залічваецца:
- час догляду за малалетнімі дзецьмі, за дзецьмі-інвалідамі, інвалідамі першай групы і асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, час вучобы, службы ў арміі,
- перыяд атрымання дапамогі па беспрацоўі.
Усе вышэйпаказаныя перыяды залічваюцца ў агульны стаж.