
Да ўвагі пажылых грамадзян і інвалідаў!
06.02.2025ДЛЯ ВАС, МУЖЧЫНЫ АКЦЫЯ
Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года, па праве лічыцца ўсенародным. Гэта дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія адстаялі незалежнасць роднай зямлі.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра ў перыяд з 14.02.2025 па 28.02.2025 правядзе акцыю: "СЁННЯ СВЯТА ВАША, МУЖЧЫНЫ!" па аказанні цырульнiцкiх паслуг са зніжкай 20%.
Дарагія мужчыны! Віншуем Вас!
Жадаем моцнага здароўя, стойкасці і мэтанакіраванасці, мужнасці і патрыятызму!
Хай заўсёды ў вашым жыцці прысутнічаюць радасць, шчасце, дабро, каханне.
Вялікая ўдзячнасць кожнаму з вас за абарону нашай краіны і мiру ў нашым грамадстве.
Са святам!
Запіс па тэлефоне ☎ 54-22-92