Хатні гвалт - пра гэта павінен ведаць кожны!

07.02.2025

Гвалт - адна з тэм, пра якую не прынята гаварыць. Якую прынята ігнараваць і не заўважаць. Таму амаль кожны сутыкнуўшыся з гвалтам у сваім жыцці, лічыць, што гэта яго асабістая праблема, і толькі ён вінаваты ў тым, што з ім здарылася. Гэта велізарная праблема ва ўсім свеце, часта сустракаецца ў многіх сем'ях. Прычыны гвалту: рэўнасць, недараваныя крыўды, алкагалізм, канфліктныя адносіны і інш. Падвяргацца гвалту можа любы чалавек, але ў сям'і ад гвалту часцей за ўсё пакутуюць жанчыны і дзеці.

Хатні (сямейны або бытавы) гвалт - гэта паўтараючыся гвалт аднаго з партнёраў у адносінах да іншага ў блізкіх адносінах, у тым ліку і ў шлюбе. Можа выяўляцца ў форме фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага або эканамічнага гвалту.

Людзі, якія падвергліся хатняму гвалту, хаваюць гэта самі ад сябе, імкнучыся прыстасавацца да сітуацыі. Яны адчуваюць надзею на тое, што адносіны наладзяцца, імкнуцца дагаджаць партнёру, аднак цуду не здараецца.

Калі вы ці хто-небудзь з вашых блізкіх стаў ахвярай хатняга гвалту, калі вам неабходная эмацыйная падтрымка ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, калі няма з кім падзяліцца сваёй праблемай, звярніцеся па дапамогу!

Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна прадастаўляе паслугу часовага прытулку ў "крызісным пакоі" і аказанне псіхалагічнай, сацыяльнай і іншых відаў дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту.

Даведкі па аказанні паслугі часовага прытулку, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі вы можаце атрымаць па тэлефонах: 51-03-91, 54-03-48, 8-029-522-80-59,

або па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д.43, кабінеты № 5, 19 у аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі тэрытарыяльнага цэнтра.

У выпадку звароту пацярпелага па пытанні засялення ў "крызісны пакой" у непрацоўны і начны час даведкі па тэлефонах: 102, 51-83-77; 8-029-522-80-59.

Падпішыцеся на нашы навіны