Для звесткі шматдзетных сем'яў г. Оршы і Аршанскага раёна!

21.02.2025

ТЦСАН Аршанскага раёна інфармуе шматдзетныя сем'і, якія плануюць скарыстацца льготай па кампенсацыі 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце фізічнымі асобамі пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь транспартных сродкаў для асабістага карыстання, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2019 № 140 "Аб кампенсацыі мытных пошлін, падаткаў" фізічным асобам.

Да моманту афармлення адпаведнай льготы на мытні, Вам неабходна папярэдне стэлефанавацца са спецыялістамі ТЦСАН Аршанскага раёна па тэлефоне 51-60-87, для ўдакладнення актуальнасці звестак аб вашым сямейным становішчы (аб шлюбе або разводзе) у дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь "Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сем'яў", а затым, пры неабходнасці, звярнуцца ў ТЦСАН для прад'яўлення ксеракопій адпаведных дакументаў (пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб скасаванні шлюбу / рашэнне суда аб скасаванні шлюбу) па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінет № 13.

Звярніцеся да нас сёння, каб выключыць праблемы заўтра!

Падпішыцеся на нашы навіны