
Заняткі з псіхолагам для пажылых людзей
21.02.2025Заняткі з псіхолагам для пажылых людзей асабліва важныя. Такія заняткі праходзяць і ў нас у філіяле ТЦСАН г. Барані. Іх асноўная мэта - зніжэнне трывожнага стану, псіхалагічнага дыскамфорту, умацаванне псіхічнага здароўя ў цэлым.
Прычын стрэсу ў сталым узросце можа быць шмат, але часцей за ўсё такі стан абумоўлены звужэннем альбо адсутнасцю круга зносін. У людзей адсутнічае пэўны жыццёвы рытм, зніжаюцца інтарэсы, энергічная дзейнасць, што спрыяе іх дэпрэсіўнаму стану.
Заняткі ў групах дапамагаюць знізіць сацыяльную ізаляцыю, палепшыць псіхалагічны стан і вярнуць цягу да жыцця.
Чакаем Вас …
Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20 (уваход з двара).
Тэлефон 55 11 95